HASTA SIEMPRE, СOMANDANTE - самая знакамітая песьня пра Чэ.

З вышынь гісторыі сьвеціць
Тваё імя нам бясконца,
Дзе тваёй адвагі сонца
Было ратункам ад сьмерці.

Твая рука па над намі,
І разыходзяцца хмары –
Паўстае ўся Санта Кляра
Цябе вітаць між вякамі.

Прыходзіш ты з бурай маю,
Праменьнем сонца – вясною,
І ўсьмешкаю сваёю
Наш вольны сьцяг асьвячаеш.

Тваёй любові агмені
Нам заўжды шлях пазначаюць
Там, дзе людзі ўжо чакаюць
Каб атрымаць вызваленьне.

Мы споўнім усе твае мары,
Мы ўжо гатовы да бою,
Пойдзем поплеч мы з табою:
Да новай стрэчы, таварыш!

Рэфрэн:
Адбіткам ляжа на твары
Павеў жаданае свабоды –
Мы верым – з намі заўсёды
Камандантэ Чэ Ґевара.

© kabierac

Мы навучыліся любіць Цябе
пакуль луналі вольныя сьцягі,
але сьмерць пагасіла яе -
зорку тваёй адвагі.

прыпеў:
І неверагоднай магутнасьці
тут пахаваны вагонь пажару:
твайго каханага жыцьця,
Камандантэ Чэ Гевара.

Твая рука, слаўная і магутная
чыніла гісторыю страляўшы
калі абуджалася Санта Клара
каб Цябе ўбачыць, падняўшысь.

Ты прыйшоў з гарачым ветрам,
з сонцам вясны абсяга,
з самым сьветлым прыветам,
з шчасьцем паднятага сьцяга.

І праз любоў да рэвалюцыі
Ты ў баі не пакідаў мяча,
дый мы спадзяваліся на моц
твайго рэвалюцыйнага пляча.

Мы наперад ідзем за Цябе
мы разам з Табой заўсёды
і зь Фідэлем мы кажам табе:
Камандантэ, бывай назаўсёды!

© lejf

Источник